Без рубрики
-
Людміла Круглік. ТрыАлет
Жоўты ліст закружыўся ў паветры, Прытуліўся да нетраў зямлі… Чалавек. І жыцця кіламетры З роднай хаты аднойчы пайшлі. Па сцяжынках з дажджамі і ветрам, Дзе зярнятка спавіта ў раллі… Жоўты ліст закружыўся ў паветры, Прытуліўся да нетраў зямлі.
-
Людміла Круглік. Прызнанне
Ціхі бераг і возера блізка, Промні сонца на сіняй вадзе, І вярба нахілілася нізка… Я гукаю юнацтва: “Ты дзе?” Жоўты ліст, як вандроўнік, у плыні Мые шчодра пылінкі гадоў, Дзе сцяжынкі жыцця, успаміны, І шляхі між агнёў гарадоў. Хвалі зносяць лісточак зжаўцелы, Ён далёка, маленькі такі… Азірнуцца назад не паспела, Час схаваўся ў завулках глухіх. Мне так лёгка, няма нават стомы… Восень кружыць мінулыя дні. Бераг родны і сення я дома, Дзе азёры – жыцця карані.
-
Людміла Круглік. Навасадская крыніца
Калісьці на нашай зямлі Цудоўныя кветкі цвілі. Жыццё між такой прыгажосці Цякло без спрэчак і злосці. Там дрэвы раслі да нябёс, Іх люты не кранаў мароз. Кажуць, аднак у народзе “За шчасцейкам гора ходзіць. ” Ляцелі ў імгненнях гады… Не марыў ніхто, што сюды Загляне паўночны вецер – Зямлі прыгажосць прыкмеціць. Забыліся ўсе праз дзень Пра змрочны, халодны цень… А вецер у край паўночны Да Зімніка шпарка крочыў… Данёс пра звяроў і людзей, І Зімнік у шлях хутчэй Сваіх выпраўляе коней, Каб прыгажосці болей Не ведала маці-зямля. І леднік сышоў спакваля. І вось у змрочнай цішы Замест раслін – ледзяшы. Ды маці-зямля не драмала, У нетрах дзіця гадавала. І цуд.…
-
Людміла Круглік. Крынічка
Дзе мінулых гадоў сустрэчы Камяні зберагаюць заўжды, Падстаўляе гара свае плечы Кроплям чыстай крынічнай вады. А яны з асалодай вялікай Звонкім спевам чаруюць яе. Там губляе ў золоце блікаў Сонца з радасцю промні свае. А крынічка без суму і гора – Па каменням у хвалі ракі, Каб заўжды зелянелі прасторы, І жыццё зберагала вякі. Падыйду да сцюдзёнай крыніцы Па сцяжынцы, дзе продкі ішлі. Каб яе чысцінёй наталіцца, Што жыве ў нетрах маці-зямлі.
-
Молодежь интересуется наследием Адольфа Янушкевича
В СШ №4 г. Дзержинска под руководством учителя истории Виктора Уранова провели большую исследовательскую работу по изучению биографии и творческого наследия Адольфа Янушкевича. Жизненный путь, испытания, выпавшие на долю великого бунтаря, и твердость его духа — для молодежи пример стойкости и мужества, безмерной любви к Родине. Молодежь приняла участие в III Койдановских чтениях в честь 210-летия Адольфа Янушкевича. Мероприятие прошло в Дзержинской центральной библиотеке в ноябре 2013 года.Мемориальная доска на доме в д. Дягильно Дзержинского района,где жил Адольф Янушкевич Самаахвярнасць у імя кахання Сёлетнія майскія дні ўшаноўваюць 210-я ўгодкі з дня нараджэння Адольфа Янушкевіча – чалавека адметных навуковых здольнасцей, які на воле лёсу раскрыў свой талент далёка за межамі роднай…
-
Круглік Людміла Уладзіміраўна
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Паважаныя сябры, рада сустрэчы з вамі! Прагу да мастацкага слова мела з дзяцінства, больш стала пачала пісаць вершы ў 1992 годзе. Маю чатыры асабістыя паэтычныя зборнікі — «Мелодия души», 2009 г., «Осенняя рапсодия», 2013 г., «Аромат фиалки», 2014 г., «Знічкі лістапада», 2015 г.. У дванаццаць зборнікаў увайшлі мае творы. Вабяць рознабаковыя тэмы, пішу на рускай і беларускай мовах. Спрабую выкарыстоўваць розныя формы вершаскладання. Зараз я — ветэран адукацыі. Моя жизнь Шагнула в мир в двадцатом веке, Когда последствия войны Глядели костылём калеки И миной на полях весны. Старинный Несвиж, где озёра И замок на крутой горе, Где парк, веков хранящий взоры, – Там призрак бродит на…